Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што сёлета ў Дзень незалежнасці краіны не будзе вайсковага парада, а сродкі, якія павінны былі вылучыць на яго, аддадуць на прэміі вайскоўцам.

«Хачу падзяліцца з вамі нашай новай ідэяй. Звычайна 24 жніўня на Дзень незалежнасці Украіны ў нас праходзіць вайсковы парад такі пампезны і дакладна не танны. Мне здаецца, што ў гэтым годзе замест парада лепш гэтыя грошы вылучыць нашым героям, нашым вайскоўцам», — сказаў ён, адзначыўшы, што гаворка ідзе пра салдатаў тэрміновай службы, курсантаў, сяржантаў, афіцэраў, вайскоўцаў, якія выконваюць задачы ў зоне правядзення Аперацыі аб'яднаных сіл і іншых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?