Прэзідэнт ЗША Трамп парушыў першую папраўку Канстытуцыі ЗША, заблакаваўшы сваіх крытыкаў у твітары, пастанавіў федэральны апеляцыйны суд, паведамляе The Verge.

Некалькі карыстальнікаў Twitter, якія былі заблакаваныя Трампам, падалі пазоў у 2017 годзе, сцвярджаючы, што іх канстытуцыйнае права ўзаемадзейнічаць з афіцыйнымі асобамі ў публічнай прасторы парушылася.

Спрэчка перарасла ў тое, ці з'яўляецца уліковы запіс Трампа, якім ён кіраваў да таго, як стаць прэзідэнтам, па-ранейшаму прыватным ці афіцыйным уліковым запісам, і ці быў твітар створаны для публічных выступаў. Летась суд ніжэйшай інстанцыі пастанавіў, што Трамп выкарыстаў гэты ўліковы запіс афіцыйна і што блакаванне карыстальнікаў было неканстытуцыйным абмежаваннем на свабоду слова.

Белы дом падаў апеляцыю, але рашэнне апеляцыйнага суда паказала, што рашэнне ніжэйшага суда было правільным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0