Суполка «Чай з малінавым варэннем» апублікавала камічнае распараджэнне Прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Арганізацыя выслала сваім сябрам інструкцыі, як трэба сябе паводзіць у сацыяльных сетках.

«Забяспечыць рэгулярнае наведванне старонкі прафсаюза ў фэйсбуку, пры наведванні старонкі абавязкова ставіць сваю ацэнку (лайк) і дзяліцца навінамі (рэпост)», — у такім стылі напісана распараджэнне. 

«Наша Ніва» звярнулася ў згаданы прафсаюз, каб атрымаць тлумачэнні. 

Па словах сакратара, за гэтыя рассылкі адказвае галоўны спецыяліст Ілля Кругленя. Той пацвердзіў, што інфармацыя праўдзівая. «Так, трэба падпісацца! Трэба весці дзейнасць таксама!», — сказаў ён. 

Ці верыць ён, што такая палітыка заахвочвання будзе эфектыўнай? 

«Гэта не так працуе — мая справа не «верыць», а выконваць. Што давялі, тое я перасылаю. Давялі зверху, гэта не я прыдумаў. Мне давяло начальства, а адкуль далей сыходзіць, я не ведаю», — сказаў Кругленя. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?