У красавіку 2000 года ў Бабруйску забілі 69-гадовую жанчыну. Яе цела знайшлі дома ў ванне. Жанчына была вельмі камунікабельнай і лёгка заводзіла знаёмствы. Забойцаў тады так і не знайшлі.

У 2019 годзе аператыўнікі западозрылі ў гэтым злачынстве двух жыхароў Мінска, якія на момант забойства былі непаўналетнімі і знаходзіліся ў вышуку за разбой, піша Следчы камітэт.

Высветлілася, што адзін з іх памёр у 2008 годзе. Другога мужчыну затрымалі ў чэрвені.

Дачыненне мужчыны да здзяйснення забойства пацвердзілася.

36-гадовы падазраваны растлумачыў, што ўвесну 2000 года на чыгуначным вакзале ў Мінску ён і яго таварыш, які пазней памёр, пазнаёміліся з пацярпелай, якая запрасіла іх да сябе ў госці ў Бабруйск.

Праз некалькі дзён маладыя людзі прыехалі да жанчыны дадому, дзе распівалі спіртныя напоі. Са слоў мужчыны, падчас распівання яго таварыш параніў жанчыну нажом, ад ранення яна памерла на месцы. Цела пацярпелай яны палажылі ў ванну, пасля чаго склалі ў торбы маёмасць забітай і пакінулі кватэру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0