Мужчына знік 6 ліпеня. Праз два дні яго знайшлі мёртвым.

Цела мужчыны заўважыў у мясцовым возеры жыхар нямецкага горада Бенсхайм. На беразе засталіся рэчы загінулага мужчыны. Паліцыя меркавала, што загінулы — кіроўца з Беларусі.

Высветлілася, што гэта сапраўды быў беларускі дальнабойшчык: 34-гадовы Ігар Аляксееў з Віцебска.

Першапачаткова лічылася, што мужчына патануў. Але жонка загінулага распавяла «Нашай Ніве», што Ігар вырашыў паплаваць у возеры, але ў яго не вытрывала сэрца. Меркавана, ад перападу тэмпературы.

Пахаваюць мужчыну на радзіме. Па словах жонкі кампанія, дзе працаваў Аляксееў, дапаможа даставіць цела дальнабойніка ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?