Учора на мяжы з Украіны пагранічнікі затрымалі двух беларусаў.

Жыхары памежнага Камарына пасля ўжывання алкаголю паспрачаліся, хто хутчэйшы і смялейшы. Праверыць вырашылі праз атлетычнае спаборніцтва: хто скарэй да украінскай мяжы і назад прабяжыць, той і перамог.

Перамагло сяброўства! Да мяжы заставалася ўсяго 20 метраў, калі бегуноў схапілі гомельскія пагранічнікі. Цяпер камарынскім рабочым за парушэнне закону пагражае штраф да 700 тысяч рублёў.

ЯС, паводле Прэс-службы пагранічнага камітэту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0