Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У наступныя дні на тэрыторыю краіны працягне паступаць няўстойлівая паветраная маса з поўначы Еўропы — разлічваць на цяпло не прыходзіцца.

Надвор'е будзе на 3-5°С ніжэй за кліматычную норму, паведамляе Tut.by на Белгідрамет.

У суботу пераважна без ападкаў, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём +17 + 23°С. У Мінску — +18—20°С.

У нядзелю таксама кароткачасовыя дажджы, днём +16 + 22°С. У Мінску — +18—20°С.

У панядзелак, 15 ліпеня, днём +17 + 23°С.

Як паказваюць сіноптыкі, так халодна ў сярэдзіне лета на большай частцы тэрыторыі краіны не было вось ужо 20 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0