Міністэрства абароны Расіі апублікавала відэа дастаўкі зенітна-ракетных сістэм (ЗРС) С-400 Турцыі.

Грузавы самалёт АН-124-100 «Руслан» прызямліўся ў расійскім аэрапорце, пасля чаго ў яго пагрузілі С-400 і адправілі ў аэрапорт Анкары. У турэцкай паветранай гавані яго разгрузілі.

Партыю даставілі на авіябазу Мюртэд.

У 2017 годзе Расія і Турцыя падпісалі кантракт на пастаўку Анкары чатырох дывізіёнаў С-400 на суму $2,5 мільярда.

Супраць пагаднення выступалі ЗША. Вашынгтон запатрабаваў ад Анкары адмовіцца ад расійскіх сістэм і прапанаваў амерыканскія комплексы Patriot. ЗША таксама пагражалі адмяніць пастаўкі знішчальнікаў F-35. Нягледзячы на ​​гэта, турэцкі прэзідэнт Рэджэп Эрдаган адмовіўся разарваць кантракт з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0