Вядучы ўкраінскага інфармацыйнага 24 канала Арцём Аўдзіенка анансаваў тэлемост з грузінскім тэлеканалам Руставі-2, на якім ўкраінцы і грузіны плануюць абмеркаваць супрацьдзеянне расійскай агрэсіі.

Пры гэтым Аўдзіенка, па прыкладзе грузінскага вядучага Георгія Габуніі, не абмяжоўваўся ў выразах у адрас кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна.

Аўдзіенка адзначыў, што Расіі не варта лезці ў справы іншых краін, паколькі ў яе самой праблем «вышэй за дах».

Ён дадаў, што пакуль грамадзяне Расіі не робяць ніякіх дзеянняў, каб спыніць агрэсію Пуціна, украінцам і грузінам варта параіцца, як абараняцца ад «рускага свету».

«Глядзець можна і расіянам, але для гэтага вам трэба атрымаць у РПЦ даведку пра надзейнасць «духовных скреп». Засведчыце на працы ў вашага парторга з «Адзінай Расіі» і прад'явіце потым у ФСБ, каб яны вам талон на двухгадзінны інтэрнэт выдалі», — пажартаваў Аўдзіенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0