Вінаробы Тэлаві і Гурджаані сабраліся на трасе, каб правесці акцыю і выступіць супраць словаў генеральнага дырэктара «Руставі-2» Нікі Гварамія пра віно, паведамляе грузінскае тэлебачанне.

Па іх словах, Гварамія абразіў Кахецію і грузінскае віно. Удзельнікі акцыі перакрылі дарогу.

Нагадаем, генеральны дырэктар «Руставі-2» Ніка Гварамія заявіў: «Чорт з ім з Баржомі і з віном! Гэта што атрымліваецца, зараз мы павінны сказаць, што Пуцін добры, каб хтосьці Баржомі, віно і Набеглаві ўвозіў у Расію? Ды я мачыўся ва ўсе тры! Мне пляваць! Вы вядома прабачце, але мы краіна ці нейкі гандлёвы аб'ект?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0