Непаўналетняя мінчанка ў адсутнасць дома бацькоў паклікала гасцей, адзін з якіх прынёс гашыш, паведамляе міліцыя.

У міліцыю звярнуліся бацькі непаўналетняй. Яны распавялі, што, пакуль іх не было, дачка запрасіла дадому некалькі чалавек, прычым госці, імаверна, знаходзяцца пад уздзеяннем наркотыкаў. Гэтую здагадку праверылі: у аднаго з гасцей — 26-гадовага мінчука — знайшлі каля 5 г гашышу. Затым ужо па месцы жыхарства маладога чалавека выявілі схаваныя 62 г аналагічнага наркотыку. Таксама ў кватэры знайшлі электронныя вагі і прыстасаванне для курэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0