Лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо ў пятніцу заявіў, што два члены яго каманды былі выкрадзеныя ў Каракасе прыхільнікамі прэзідэнта Нікаласа Мадура. З такім сцвярджэннем ён выступіў у твітары.
«Баязлівы рэжым выкраў сяброў маёй каманды Эрыка Санчэса і Джэйсана Парыса, якія былі ў Каракасе і ахоўвалі маю сям'ю, пакуль я знаходжуся ў штаце Трухільё», - напісаў ён.