Здарэнне адбылося раніцай у суботу на 203-м кіламетры перагона Быхаў — Барсукі ў раёне вёскі Мокрае, паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Пасажырскі цягнік Магілёў — Салігорск пратараніў аўтамабіль «Нісан-Альмера», якім кіраваў 68-гадовы мясцовы жыхар. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына памёр на месцы ДТЗ. У машыне ён знаходзіўся адзін.

Мяркуецца, што мужчына выехаў на чыгуначны пераезд на забараняльны сігнал святлафора.

На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група, прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. Чыгуначны рух адноўлены

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0