Мінабароны і Мінадукацыі ўдасканальваюць дапрызыўную падрыхтоўку ў школах. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў, піша БЕЛТА.
Міністэрства маюць намер паляпшаць дапрызыўную падрыхтоўку ў школах. «Мы робім для гэтага практычныя крокі», - сказаў Андрэй Раўкоў.
У прыватнасці, плануецца падняць статус ваенных кіраўнікоў, якія вядуць у школах заняткі па дапрызыўнай падрыхтоўцы. Андрэй Раўкоў адзначыў, спаслаўшыся у тым ліку на меркаванне маладых людзей з запасу, што дапрызыўную падрыхтоўку павінен выкладаць чалавек, які сам служыў у арміі.
Па словах міністра адукацыі Ігара Карпенкі, плануецца дааснасціць цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі. «Міністэрства абароны вельмі актыўна ў гэтым кірунку працуе і па нашых заяўках пастаўляе абсталяванне», - сказаў ён.
Акрамя таго, скарэкціравана нарматыўная база, звязаная з дзейнасцю ваенна-патрыятычных класаў. Распрацаваны факультатыў для 8-9-х класаў па ўвядзенні ў дапрызыўную падрыхтоўку.
Сёння Андрэй Раўкоў і Ігар Карпенка пабывалі ў спартыўна-патрыятычным лагеры, адкрытым на базе 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы.