Галоўны трэнер футбольнай «Балоньі», а ў мінулым выдатны футбаліст, майстар выканання штрафных удараў Сініша Міхайлавіч на прэс-канферэнцыі паведаміў аб тым, што хворы на лейкемію.

«У мяне лейкемія. Калі я даведаўся пра гэту навіну, гэта быў сапраўдны ўдар. Некалькі дзён я плакаў, але гэта былі не слёзы страху.

Я паважаю хваробу, я сустрэнуся з ёй, гледзячы ёй у вочы. Чакаю, калі паеду ў шпіталь, дзе пачну бой. Хвароба агрэсіўная, але перамагчы можна.

Я казаў гэта і футбалістам. Тлумачыў, што мы павінны атакаваць і імкнуцца да перамогі. Будзем адседжвацца і абараняцца — нас прыб'юць.

Я павінен выкарыстоўваць гэтую тактыку ў барацьбе. Упэўнены, што я выйграю гэтую бітву.

Я выйграю барацьбу для маёй сям'і, для маіх дзяцей, для ўсіх тых, хто любіць мяне», - заявіў Міхайлавіч.

Доктар клуба дадаў, што Міхайлавіч працягне трэніраваць.

«У яго няма сімптомаў, гэта вельмі добры пачатак. З аўторка ён будзе наведваць шпіталь для працэдур, мы ў надзейных руках. Ён зможа працягнуць працу і проста абавязаны гэта зрабіць,бо не можа жыць, калі не кажа гульцам, што яны занялі няправільную пазіцыю ці нешта зрабілі дрэнна.

Пакуль не можам сказаць, колькі зойме лячэнне. Мы ведаем дыягназ, але пакуль не ведаем дакладны тып лейкеміі, адпаведна, невядомы і спосаб лячэння або яго тэрміны.

Я ведаю яго 10 гадоў, ён вернецца яшчэ мацнейшым псіхалагічна і фізічна. Ён проста танк!» — заявіў доктар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?