Bloomberg паведамляе, што на наступным тыдні ЗША абвесцяць аб увядзенні санкцый супраць Турцыі з-за набыцця расійскіх комплексаў С-400.

Белы дом выбіраў з трох варыянтаў абмежаванняў, якія маюць розныя ступені ўплыву.

Якія менавіта санкцыі будуць уведзены, не ўдакладняецца.

12 ліпеня мінабароны Турцыі абвясціла пра пачатак паставак расійскіх ЗРК С-400 для патрэб турэцкай арміі.

ЗША заклікалі Турцыю адмовіцца ад закупкі ў Расіі комплексаў С-400, калі Анкара хоча атрымаць амерыканскія знішчальнікі F-35.

Планы закупіць расійскія ЗРК выклікалі сур'ёзныя хваляванні з боку ЗША. Расійская ракетная сістэма была распрацавана для знішчэння амерыканскіх і саюзных самалётаў, у тым ліку знішчальнікаў новага пакалення F-35.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0