Кітайскі вытворца смартфонаў Huawei масава скароціць людзей у сваёй даччынай фірме Futurewei, якая знаходзіцца ў ЗША. Гаворка можа ісці пра звальненне сотняў людзей. Частка з іх працягне працаваць у Кітаі.

Усяго ў даследчых лабараторыях Futurewei працуюць каля 850 чалавек. Прычынай скарачэнняў называюць складанасці, якія ўзніклі пасля ўнясення Huawei у чорны спіс міністэрства гандлю ЗША.

Гандлёвае супрацьстаянне паміж Кітаем і ЗША абвастрылася ў маі 2019 года. Пасля правальных перамоў краіны абмяняліся ўзаемнымі абмежаваннямі на імпарт. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які забараняе амерыканскім кампаніям супрацоўніцтва з Huawei. Арганізацыю западозрылі ў сувязях з кітайскімі спецслужбамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0