У Маскве ў нядзелю праходзіць акцыя за допуск незалежных ад мэрыі Масквы кандыдатаў у рэгіянальны парламент. Спачатку ўдзельнікі сабраліся на Пушкінскай плошчы, паведамляе «Новая газета».

Пазней каля 2 тысяч чалавек пайшлі па Цвярской да будынка мэрыі, куды заклікаў ісці Ілля Яшын, які дамагаецца рэгістрацыі кандыдатам.

Потым яшчэ адна кандыдатка, якую адмаўляюцца рэгістраваць, Любоў Собаль, узяла расійскі сцяг і адправілася да будынка маскоўскага выбаркама, людзі пайшлі следам.

Аднак паліцыя спыніла шэсце на чале з Собаль і Іванам Жданавым ля будынка маскоўскага выбаркама.

Раней улады папярэдзілі ініцыятараў анонса акцыі ў Facebook аб адказнасці. Аднак група з 14 кандыдатаў, якім пагражае нядопуск на выбары, лічыць гэтую акцыю сваім законным правам на агітацыю, паколькі канчатковае рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатам на выбары ў Масгардуму выбаркамы павінны прыняць 16 ліпеня.

У найбольш вядомай маскоўскай акрузе №43 канкурэнцыі не будзе, таму што ўсе самавылучэнцы нібыта не змаглі прайсці праверкі на якасць подпісаў.

Ва ўсіх кандыдатаў: Любові Собаль, Сяргея Мітрохіна, акцёра Андрэя Сакалова, футбаліста Дзмітрыя Булыкіна і эпатажнага рок-музыкі Сяргея Траецкага — быў знойдзены вялікі брак у подпісах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0