Сёння Маладзечна стала сталіцай стрыт-фуда Беларусі. Адкрыццё адмысловай прасторы зладзілі 13 ліпеня.
На адной пляцоўцы размясцілася 12 пунктаў харчавання і крэатыўная прастора для мастацкіх аб’ектаў і культурных ініцыятыў.
Сваім з'яўленнем вуліца стрыт-фуда абавязаная актывістам, якія прыдумалі гэты праект на Social Weekend і выйгралі грант ад velcom | A1.
З Мінска да вуліцы стрыт-фуда ў Маладзечне можна дабрацца некалькімі спосабамі:
- На электрычцы з цэнтральнага чыгуначнага вакзала за 1 гадзіну 45 хвілін ~ 4 - 5 рублёў. На маршрутцы з дыспетчарскай станцыі Дружная за 1 гадзіну 20 хвілін ~ 3,5 - 4,5 рубля.
- Або на аўтамабілі пры дапамозе навігатара.
Адрас: г. Маладзечна вул. Ф.Скарыны, 14 (арыенцір — міні-рынак «Спадар»).
0
0
0
0
0
0