Увечары 14 ліпеня міліцыянты затрымалі Іларыёна Трусава, які ўдзельнічаў у Курапацкай варце, піша Новы Час.
Іларыён не даваў праехаць машыне ў «Паедзем, паядзім», неўзабаве з'явіліся міліцыянты і пацягнулі яго ў машыну. Удзельнікі варты спрабавалі не даць затрымаць хлопца, але не атрымалася.
Разам з ім затрымалі прадстаўніка Таварыства беларускай мовы Рыгора Асаула. Паводле актывістаў, затрыманых павезлі ў Бараўлянскі раённы аддзел міліцыі.
0
0
0
0
0
0