Аляксандр Лукашэнка 17-18 ліпеня зробіць рабочы візіт у Расію, пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
У Санкт-Пецярбургу Лукашэнка разам з Уладзімірам Пуціным 18 ліпеня прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, запланаваны час для двухбаковых перамоваў.
У цэнтры ўвагі будуць пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Бакі таксама абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Напярэдадні, 17 ліпеня, яны правядуць нефармальную сустрэчу.