Лісты металапрофілю вось-вось пачнуць падаць на галаву, заўважае Брэсцкая газета.

На адным з прыпынкаў ля новага аўтавакзала ў Брэсце ў прамым сэнсе паехаў дах. Лісты металапрофіляў ці то не былі замацаваныя, ці то па нейкай прычыне адмацаваліся. Калі не распачаць меры - можа здарыцца бяда. Астатнія прыпынкі ў парадку.

Цікава, што новы аўтавакзал ўрачыста адкрыўся паўтара месяца таму — 29 мая. Чырвоную стужачку перарэзалі, у тым ліку, прэм'ер-міністр Сяргей Румас і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0