Партрэт матэматыка і аднаго з родапачынальнікаў камп'ютарных навук Алана Т'юрынга з'явіцца на новай банкноце ў 50 фунтаў, піша Бі-бі-сі.

Т'юрынг дэшыфраваў коды нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны, але ў пасляваенны час атрымаў прысуд за гомасэксуальнасць і быў падвергнуты хімічнай кастрацыі. Ён быў рэабілітаваны толькі ў 2013 годзе.

Новая купюра будзе выпушчаная да канца 2021 года і будзе, як і ўсе новыя грошы, якія выпускаюцца Банкам Англіі, не папяровай, а палімернай.

«Алан Т'юрынг быў выдатным матэматыкам, і яго праца значна паўплывала на наша сённяшняе жыццё», — заявіў кіраўнік Банка Англіі Марк Карні.

«Ён быў бацькам камп'ютарных навук і штучнага інтэлекту, а таксама героем вайны. Уклад Алана Т'юрынга ў многіх галінах быў рэвалюцыйным. Т'юрынг — гігант, на плячах якога стаіць шмат хто ў нашы дні», — заявіў Карні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0