Пра выпадак паведамляе ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

У аператыўна-дзяжурную службу УУС Гомельскага аблвыканкама звярнуўся сёння медперсанал дзіцячай абласной клінічнай бальніцы.

У прыбіральні ў холе будынка ў ракавіне яны знайшлі нованароджаную дзяўчынку. Побач знаходзіўся пакет з дзіцячымі рэчамі. Меркаваны ўзрост — 5 дзён, яе стан ацэньваецца як стабільны.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку шукаюць маму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0