Фота Рамана Пратасевіча

30 чэрвеня Мінск развітаўся з Еўрагульнямі — і з іх талісманам заадно. Дзе ж той казачны лес, куды вярнуліся Лесікі, задалося пытаннем Еўрарадыё

«Лесікаў у нас шмат — 31 касцюм. Зараз яны знаходзяцца на сушцы, пасля мыцця. Іх туды адправілі пасля цырымоніі закрыцця. Далей яны будуць у Мінску.

Пра гэта расказаў менеджар па камунікацыях фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў — 2019» Аляксей Багдановіч. — Нейкага пэўнага месца пакуль няма. Пакуль што — на складзе, у нас ёсць розныя склады для захоўвання розных рэчаў. Усё будзе вырашацца на ўзроўні ўрада. Але яны будуць дзесьці тут. Магчыма, у кагосьці з нашых заснавальнікаў: Міністэрства спорту або НАК».

Ці з'явіцца Лесік яшчэ калі-небудзь на беларускіх стадыёнах? Гэта наўрад ці магчыма. Талісман II Еўрапейскіх гульняў можа выкарыстоўвацца толькі ў мерапрыемствах, звязаных з імі:

«Па сутнасці, Лесік ужо канчае сваё падарожжа па Беларусі. Зразумела, што ў нейкіх мерапрыемствах ён можа ўдзельнічаць: у падвядзенні вынікаў якіх-небудзь, звязаных непасрэдна з Еўрапейскімі гульнямі. Гэта пажаданне Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, каб талісман асацыяваўся толькі з такімі мерапрыемствамі», — дадае Аляксей Багдановіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?