Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі загадаў распрацаваць стратэгічны план, каб прэтэндаваць на правядзення Алімпійскіх гульняў.

«Нам патрэбны пэўны план, што мы, скажам, гатовыя за 3-4 гады ўсё пабудаваць, і тады можам быць у чарзе і прыняць Алімпіяду», — цытуе словы Зяленскага яго прэс-служба. «Мы павінны быць амбітнымі».

Прэзідэнт Украіны прапанаваў даць заданне «нашым хлопцам», каб яны знайшлі інвестыцыі для пабудовы патрэбных для Алімпіяды спартовых аб’ектаў. Укласціся мусіць і дзяржаўны бюджэт.

«Трэба хаця б намагацца гэтага дасягнуць», — сказаў Зяленскі.

Найбліжэйшыя Алімпійскія гульні, на правядзенне якіх можа падаваць заяўку Украіна — гэта зімовая Алімпіяда 2030 г. ці летняя 2032 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?