Прэс-сакратарка Міністэрства сельскай гаспадаркі Зінаіда Берашчэнка 16 ліпеня звязалася з журналістам «НН» Змітром Панкаўцом праз фэйсбук.

«Дзмітрый, добры дзень, я шкадую, што ў час учорашняй размовы была занадта эмацыйная. Прыміце прабачэнні», — напісала яна.

Напярэдадні супрацоўнік «НН» звярнуўся да спадырыні Берашчэнкі па каментар адносна таго, чаму намеснік міністра сельскай гаспадаркі Ігар Брыло сфатаграфаваўся ў майцы з надпісам Russia, на што атрымаў адказ: «Хопіць займацца ху***ёй. На***я вам каментар?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0