Так, у гандлёвых аб'ектах плошчай больш за 200 квадратных метраў павінны будуць прадаваць мінералку і пітную ваду не толькі ў пластыку, але і ў шкляных бутэльках.
Знізіліся патрабаванні да асартыменту яблык. Цяпер у сезон невялікія крамы павінны прапаноўваць адзін сорт беларускіх яблык, а не два, а гіпермаркеты — тры замест шасці.
Змены ўнеслі і ў асартымент непрадуктовых гандлёвых аб'ектаў. Іх абавязалі мець у продажы падгузкі для дарослых і аднаразовыя гігіенічныя пялюшкі.