Амаль праз год пасля пачатку тэставання, твітар зробіць новы дызайн абавязковым для ўсіх карыстальнікаў. Цяпер у вас не будзе магчымасці вярнуць стары дызайн Twitter, піша Mashable.
Твіты ўсё яшчэ нельга будзе рэдагаваць.
Новы дызайн з'явіцца ў карыстальнікаў на працягу некалькіх дзён.
Асноўная навігацыя сайта цяпер знаходзіцца ў левай частцы старонкі, дзе вы можаце перамяшчацца паміж часовай шкалой, апавяшчэннямі і прамымі паведамленнямі. Раздзел трэндаў перамясціўся ў правы слупок; укладка «моманты» больш не існуе.
Мадэрнізаваны Twitter мае некалькі розных каляровых схем, у тым ліку цёмны рэжым.
Абнаўленне дызайну сацыяльнай сеткі ўжо выклікала жорсткую крытыку некаторых карыстальнікаў.