Супрацоўнікі РАУС на месцы злачынства затрымалі вытворцу самагонкі з Ваўкавыска, піша «Гродзенская праўда».

33-гадовага жыхара Ваўкавыска затрымалі 12 ліпеня прыкладна ў 19.20. Мужчына нідзе не працуе, на жыццё зарабляе гандлем брагай. Фабрыку па вытворчасці самагону «бізнэсмен» арганізаваў у нежылой вёсцы Ясенавіца.

Выяўлена і знішчана 5324 літры самагоннай брагі, самагонны апарат канфіскаваны. Праводзіцца праверка.

Раней жыхар райцэнтра ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічнае правапарушэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0