Чытайце. Графіці ў Слоніме ўсё ж зробяць па-беларуску. Ідэолаг: «Бо чыталі каментары ў сацсетках»

Чытач «Нашай Нівы» Аляксей Дужы 15 траўня звярнуў увагу на тое, што графіці дамалявалі, будаўнічыя лясы прыбралі, а надпіс так і застаўся па-руску.

Фота зробленае 16 ліпеня. 

Фота зробленае 16 ліпеня. 

«Я напісаў зварот у Слонімскі райвыканкам, мне паабяцалі, што да 1 чэрвеня надпіс паправяць, але што я бачу па факце? Учора, 16 ліпеня, надпіс застаўся такім жа. Атрымліваецца, улады нас ашукалі?»

Намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Уладзімір Кот супакойвае:

«Да 1 жніўня графіці будзе па-беларуску. Справа ў тым, што на сцяне насупраць тыя ж мастакі, што малявалі тэатр Агінскага, будуць рабіць графіці з выявай Францыска Скарыны. І каб не выклікаць мастакоў па 10 разоў, мы вырашылі, што калі яны пачнуць працу, тады і выправяць гэты надпіс. Да Дня пісьменства ўсё будзе зроблена», — запэўніў чыноўнік «Нашу Ніву».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?