Урад ФРГ у сераду прыняў законапраект пра абавязковую вакцынацыю супраць адру.
З сакавіка 2020 года бацькі перад прыёмам іх дзяцей у дзіцячы сад або школу павінны будуць прадставіць пацверджанне таго, што дзіця прышчэплены ад адру.
Абавязковая вакцынацыя будзе ўведзена таксама для нянь, персаналу дзіцячых садоў, школ, супрацоўнікаў медыцынскіх і іншых грамадскіх устаноў, у тым ліку цэнтраў для бежанцаў.
Парушальнікам пагражае штраф да € 2,5 тыс. А дзяцей, якія не былі прышчэплены, папросту не возьмуць у сад.