Служба бяспекі Украіны затрымала вадзіцеля аўтаперавозчыка з ракетнай сістэмай «Бук», з якога быў збіты рэйс Boeing 777 MN17 на Данбасе пяць гадоў таму.

Пра гэта заявіў у сераду на брыфінгу намеснік начальніка Галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Віталь Маякоў, паведамляе obozrevatel.com.

Ён таксама прадэманстраваў відэаздымку па тэлефоне, якая паказвае, як па Данецку на цягачы вязуць Бук

«У сувязі з гэтым відэа з тэлефона мы вызначылі, каму належыць гэты трэйлер. Мы вылічылі чалавека сярод баевікоў, якія вывезлі яго на аўтазавод у Данецку. Праз тры гады нам удалося затрымаць гэтага чалавека, які не падазраваў, што мы ведаем пра яго. Калі ён перасякаў мяжу на тэрыторыі, якая кантралюецца з Расіі. Мы яго затрымалі, зараз ён адбывае пакаранне ва Украіне», — сказаў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0