Музыкі Nizkiz і спявачка Palina, галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага, вядучая Ганна Бонд і іншыя ўдзельнікі будучага A-Fest паказалі вобразы, у якіх яны адправяцца на фестываль. Альдскульныя курткі і трэнікі з бацькоўскага гардэробу стануць рэкамендаваным дрэс-кодам опэн-эйра, які пройдзе 10 жніўня ў Лошыцкім парку.
Аляксей Бага, галоўны трэнер ФК БАТЭ.
Ганна Бонд, блогер і вядучая.
Palina, беларуская спявачка, вядомая многім як Паліна Рэспубліка.
Аляксандр Ільін, фронтмэн гурта Nizkiz.
Надзея Дамкоўская, арганізатар праекта Health Me Up.
Грыша Gdehodil, фудблогер.
Куратар фотапраекта — Раман Стрыга.
Глядзіце спецпраект НН пра 2000-я:
Частка 2: Спажыванне, рэклама, тэлебачанне
Частка 1: Мода, стыль, эстэтыка
У гэтым годзе A-Fest прымеркаваны да важнай даты — 155-годдзе «Аліварыі». У гонар юбілею арганізатары вырашылі ўспомніць не толькі гісторыю піваварнай кампаніі і яе вечныя каштоўнасці, але і правесці сам A-Fest у духу «старой школы» — з адпаведнай музыкай, адзеннем і забаўкамі.
— Мы прапануем паэксперыментаваць і ўявіць, якім мог быць A-Fest, калі б праходзіў у Мінску 10, 20 або 40 гадоў таму, а на ім танцавалі і рабілі «сэлфі» нашы бацькі, — распавялі ў «Аліварыі». — У гэтым годзе на фестывалі выступяць артысты, якія шмат у каго асацыююцца з іх «2007-м», а таксама ўпершыню з'явіцца тэматычны дрэс-код. Мы прапануем дастаць фатаграфіі з сямейных альбомаў, выбраць на іх самыя стыльныя вобразы сваіх тат і мам і паўтарыць іх для A-Fest. Дрэс-код не будзе абавязковым. Уваход на фестываль для ўсіх гасцей застанецца вольным.
Для стварэння альдскульнага вобразу прапануюць натхняцца відэаролікамі хэдлайнераў. Кліпы K-Maro актыўна круцілі па MTV у пачатку 2000-х, пра ўкраінцаў «Бумбокс» і іх «вахцёрамі» загаварылі якраз у 2007-м. Сярод прыхільнікаў беларускага гурта Nizkiz пераважае пакаленне Z, якое даўно касплэіць рэтравобразы бацькоў. Па яркую алімпійку і джынсоўку oversize арганізатары раяць зазірнуць у шафу на дачы ці ў любую моладзевую краму з мас-маркету.