Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Галоўны пазаштатны псіхіятр-нарколаг міністэрства аховы здароўя Расіі Яўген Брун прапанаваў ідэю забароны на продаж алкагольнай прадукцыі ў жылых раёнах.

Спецыяліст прапанаваў абмежаваць продаж віна, піва і гарэлкі. У выпадку падтрымкі ініцыятывы, дадзеныя напоі можна будзе купіць толькі ў буйных алкамаркетах, якія будуць размешчаны ў аддаленасці ад жылых зон.

У тых раёнах, дзе дадзеную ідэю рэалізаваць будзе складана, Брун прапануе скараціць гадзіны, у якія дазволена прадаваць спіртное.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0