Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка пабывалі на службе ў Спаса-Праабражэнскім Валаамскім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры. Побач з імі быў і Коля Лукашэнка.
Раней прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца на Валааме ў нефармальнай абстаноўцы.
Увечары прэзідэнты вернуцца ў Санкт-Пецярбург, дзе ў чацвер, 18 ліпеня, возьмуць удзел у форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі.