Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які дазваляе прэтэндаваць на расійскае грамадзянства ў спрошчаным парадку ўкраінцам, якія жылі раней у любым раёне Луганскай або Данецкай абласцей Украіны. Раней такая магчымасць была толькі ў тых, хто жыў на тэрыторыях так званых «ДНР» ці «ЛНР» — яны займаюць толькі частку гэтых абласцей. У Луганскай вобласці Украіна кантралюе большую частку тэрыторыі, у Данецкай — крыху больш за палову.

Падаць на грамадзянства змогуць жыхары Данецкай і Луганскай абласцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, піша РБК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0