У Рагачоўскім раёне ледзь не згарэў 82-гадовы мужчына: пенсіянер вырашыў падпаліць лужыну гарэлкі і загарэўся, піша «Свабоднае слова».

У той дзень мужчына вярнуўся дадому нападпітку і прынёс з сабой пляшку гарэлкі. Калі пенсіянер пачаў наліваць спіртное ў шклянку, сужыцелька забрала бутэльку. Вадкасць пралілася на адзенне і на падлогу.

Навошта мужчына вырашыў падпаліць лужыну гарэлкі — невядома. Алкаголь загарэўся, полымя перакінулася на праспіртаваную вопратку. На шчасце, жанчына аказалася паблізу, яна патушыла агонь вадой і выклікала хуткую.

Мужчына шпіталізаваны ў раённую бальніцу з апёкамі, а таксама з алкагольнай інтаксікацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0