На праспекце Ракасоўскага ў Мінску мужчына стрэліў іншаму мужчыне ў руку з пнеўматычнай зброі, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Міліцыянеры затрымалі зламысніка. Ім аказаўся 34-гадовы мінчук, які пражывае на першым паверсе дома, міма якога праходзіў пацярпелы.

Затрыманы страляў з пнеўматычнай вінтоўкі ў алкагольным ап'яненні. У кватэры ў зламысніка праваахоўнікі канфіскавалі ўпакоўку з патронамі.

Мужчыну пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0