Новы цягнік «Штадлер», які плануецца выкарыстоўваць на трэцяй лініі мінскага метро, сёння праходзіць тэсціраванне на чырвонай ветцы (Каменная Горка — Аўтазаводская).

Адпаведнымі фатаграфіямі падзяліліся пасажыры ў тэлеграм-суполцы «Транспарт Беларусі».

Трэцюю лінію мінскага метро плануюць адкрыць 3 ліпеня 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0