Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запісаў відэазварот, у якім заклікаў замежнікаў інвеставаць ва Украіну. Гэта першы зварот Зяленскага на англійскай мове.

«Я і мая каманда ў новым урадзе і парламенце хочам зрабіць эканамічны рост часткай ДНК краіны. Нам трэба шмат што змяніць тут: звольніць непрафесіяналаў і наняць прафесіяналаў, дэрэгуляваць галіны прамысловасці, спрасціць правілы, палепшыць інфраструктуру і зрабіць многае іншае. Як вядома, змены патрабуюць часу. Як толькі мы гэта зробім, большасць рынкаў і магчымасцяў ужо будуць занятыя кімсьці іншым», — адзначыў ён.

Зяленскі дадаў, што яго мэта такая, каб зрабіць Украіну эканомікай, якая развіваецца і расце найбольш хутка ў Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0