Запрашэнне расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну на мерапрыемствы ў Польшчы ў памяць гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны не накіроўвалася. Гэта пацвердзіў віцэ-прэм'ер польскага ўрада Яцэк Сасін, паведамляе польскае радыё.

«Было б недарэчна адзначаць гадавіну ўзброенай агрэсіі супраць Польшчы з удзелам лідара, які сёння дзейнічае такім чынам у адносінах да суседа», — заявіў палітык. Паводле яго слоў, чакаецца таксама прыезд канцлера Германіі Ангелы Меркель і іншых лідараў. Хутчэй за ўсё, прыбудзе і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0