Дзіўнае ДТЗ адбылося ўчора ў мікрараёне «Гомсельмаш» на вуліцы Прыазёрнай.
Аўтамабіль з'ехаў з праезнай часткі і ледзь не трапіў у кар'ер, але ўрэзаўся ў дрэва. Як паведамілі «Сильным новостям» відавочцы, гэта цалкам магло быць спробай самагубства — пасля таго, як мужчыну выцягнулі з салона аўто, ён спрабаваў кінуцца ў ваду.
Паводле сведак здарэння, кіроўца быў у стане алкагольнага ап'янення. Згодна з інфармацыяй УУС гомельскага аблвыканкама, кіроўца не пацярпеў, аднак пасля інцыдэнту яго адправілі ў псіхіятрычную бальніцу. Іншых падрабязнасцей ДАІ не паведамляе.