Следам за мінскім «Дынама» ў першым раўндзе футбольнай Лігі Еўропы выбыў «Віцебск», што па суме двух матчаў прайграў фінскаму «Купсу».
Тыдзень таму ў Фінляндыі беларусы прайгралі 0:2, а сёння, 18 ліпеня, згулялі ўнічыю — 1:1.
З трох беларускіх клубаў прайшоў у наступную стадыю толькі «Шахцёр», які двойчы перамог мальційскі «Хіберніанс» з лікам 1:0.
У наступным раўндзе «Шахцёр» згуляе з дацкім «Эсб'ергам».
Нагадаем, што прабіўся ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ. Яго супернік у наступнай стадыі нарвежскі «Русэнборг».