Іранскія сілавікі захапілі другі брытанскі танкер MV Mesdar, які ішоў пад сцягам Ліберыі, паведамляе CNN.

Танкер належыць брытанскай кампаніі Norbulk Shipping UK Ltd.

Нагадаем, раней 19 ліпеня Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі заявіў пра затрыманне брытанскага нафтавага танкера Stena Impero у Армузскім праліве.

Такім чынам, цяпер гаворка ідзе пра два затрыманыя брытанскія танкеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0