Прэм’ер‑міністр Грузіі Грыгол Мгалаблішвілі ў пятніцу падаў у адстаўку — праз тры месяцы пасля прызначэння на гэта пасаду.
Пра гэта ён заявіў ў эфіры грузінскага телебачання. Прычынай сыходу чыноўнік назаваў кепскі стан здароўя.
35‑гадовы Мгалаблішвілі праходзіць курс лячэння ад ныркавай недастатковасці ў Нямеччыне.
Мгалоблішвілі заявіў, што хвароба не дазволіла яму працаваць у поўную сілу. За апошнія месяцы прэм’ера шпіталізавалі некалькі разоў.
Мяркуецца, што новым прэм'ер-міністрам стане міністр фінансаў Ніка Гілауры.