Паўабаронца БАТЭ Міхаіл Сівакоў падпісаў кантракт з клубам «Кальяры» тэрмінам на 3,5 году, паведамляе Прессбол.
«Кальяры» – каманда з аднайменнага гораду на востраве Сардынія.
Заснаваны клуб у 1920 г. Упершыню ў Серыю А выйшаў у 1964 г. У сезоне 1969/1970 стаў нават чэмпіёнам Італіі.
Апошні раз выходзіў у Серыю А у 2004 г., пасля вылету ў 1997 г. У 2003/2004 г. за клуб выступаў ураджэнец Сардыніі Джанфранка Дзола - сённяшні трэнер «Уэст Хэма». А тады ён і дапамог «Кальяры» вярнуцца ў эліту.
У мінулым сезоне ў чэмпіянаце «Кальяры» заняў 14-е месца.
Зараз ідзе на 9-м месцы, маючы 31 пункт. У суботу гуляе ў гасцях супраць «Ювентуса».
Мянушка гульцоў «Кальяры» - чырвона-сінія або астравіцяне.
Відаць, забываем на свае былыя прыярытэты, і хварэем за «Кальяры»? :)
субота, 21:47
У матчы супраць "Ювентусу", што пачаўся ў 21:45, Міхаіл удзелу не бярэ, ягонага прозвішча няма ні ў асноўным складзе, ні сярод запасных.
***
Цягам месяцу БАТЭ пакінулі некалькі гульцоў.
Віталь Радзівонаў перайшоў у «Фрайбург», а Генадзь Блізнюк – у «Франкфурт» (абодва клубы другой нямецкай бундэслігі). Дарэчы, заўтра аднаўляецца чэмпіянат другой нямецкай бундэслігі. 1 лютага «Фрайбург» згуляе дома з «Аленам», а «Франкфурт» у гасцях з «Мюнхенам-1860».
Дарэчы, у другой бундэслізе выступае варатар Васіль Хамутоўскі, ён гуляе за «Аўгсбург», што ідзе зараз на 6-м месцы. «Фрайбург» займае 3-е месца, «Франкфурт» апошняе, 18-е.
***
Антон Сахараў заключыў кантракт з клубам другога расійскага дывізіёна – новарасійскім «Чарнаморцам», а Максім Жаўнерчык – з краснадарскай «Кубанню».
Анры Хагуш адправіўся на збор з чэмпіёнам Расіі – казанскім «Рубінам».