У Аўстраліі найменш 20 чалавек загінулі ад цеплавога ўдару ў выніку надзвычайнай гарачыні, што ўсталявалася на поўдні краіны.
Экстрэмальна высокая тэмпэратура паветра, што перавышае 40 градусаў паводле Цэльсія (104 паводле Фарэнгейта), у апошнія дні адзначана ў штатах Вікторыя і Паўднёвая Аўстралія.
Калі спёка не пройдзе да нядзелі, мэтэаролагі зафіксуюць у краіне тэмпературны максімум за 100 гадоў.
У сталіцы Паўднёвай Аўстраліі медыкі паведамілі пра нечаканую смерць 20 чалавек. Большасць з іх пажылыя людзі, у якіх падчас спёкі здарыўся інфаркт і інсульт
У Мельбурне – сталіцы штата Вікторыя – назіраецца адключэнне электрычнасці. Рух цягнікоў спынены праз дэфармацыю рэйкаў пад уздзеяннем высокіх тэмператураў, зламаліся многія семафоры.
Выбух на электрапдстанцыі пакінуў без электрычнасці больш за 300 тыс. дамоў.
У горадзе не працуе частка святлафораў, спыняецца транспарт, паведамляе Бі-Бі-Сі.
***
У Адэлаідзе, і ў Мельбурне пры канцы 1940-х – пачатку 1950-х былі створаныя беларускія арганізацыі і праваслаўныя парафіі, і сёння ёсць беларускія цэрквы.
Мельбурн наогул стаў цэнтрам беларускай прысутнасці ў Аўстраліі.
Напрыклад, там да сённяшняга часу існуе Беларускі камітэт і праваслаўная парафія БАПЦ Трох Віленскіх Пакутнікаў.
Ведаем, што сайт nn.by чытаюць у Мельбурне і Адэлайдзе. Таму беларусы Аўстраліі, адгукніцеся.