Па дадзеных выдання, трагічныя падзеі на «Лашарыку» пачалі развівацца падчас стыкоўкі станцыі з лодкай-носьбітам. Менавіта тады на борце АС-31 у акумулятарным адсеку з'явіўся дым. Суразмоўцы адзначаюць, што пажару ў звыклым сэнсе гэтага слова на падлодках не бывае, паколькі яны зроблены з негаручых матэрыялаў. У гэтай сувязі любы дым на падлодках аб'яўляецца пажарам, а падводнікам даводзіцца змагацца з ім практычна навобмацак.

У якасці прычыны з'яўлення пажару называюць магчымыя праблемы ў электрасістэмах АС-31, якая выкарыстоўвае токі сілай да 1000 ампер, альбо невялікі дэфект кабеляў, які мог прывесці да іх разагрэву з наступным аплаўленнем ізаляцыі.

Крыніцы адзначаюць, што аварыя на пачатковай стадыі не ўяўляла вялікай небяспекі для экіпажа. Усе яны маглі эвакуявацца праз шлюзавую прыладу на лодку-носьбіт, у кожнага з іх было пры сабе партатыўная дыхальная прылада ПДП-3, якая дазваляе пратрымацца не менш за 20 хвілін без кіслароду. Аднак, як піша выданне, «Кіраванне па барацьбе за жывучасьць падводных лодак», якое дзейнічае ў Ваенна-марскім флоце, загадвае кожнаму члену экіпажа заставацца ў тым адсеку, дзе яго застаў пажар, і змагацца з аварыйнай сітуацыяй на сваім месцы. Пакіданне палаючага адсека без загаду цягне за сабой крымінальную адказнасць.

Падзеі, па дадзеных выдання, развіваліся наступным чынам: камандзіру паведамілі, што ў акумулятарным адсеку з'явіўся дым, той далажыў камандзіру падводнай лодкі-носьбіта, што на борце АС-31 пажар, загадаў праверыць дыхальныя апараты і перайсці на носьбіт усім, хто не будзе задзейнічаны у барацьбе за жывучасць.

У выніку борт АС-31 пакінулі шэсць чалавек, а дзесяць афіцэраў-гідранаўтаў засталіся на станцыі, працягнуўшы барацьбу за жывучасць карабля. Пазней агляд дастаўленага на базу АС-31 паказаў, што ў барацьбе за яе жывучасць гідранаўты патрацілі ўсе сродкі пажаратушэння, якія былі на борце. У прыватнасці, пустымі апынуліся вогнетушыцелі, балоны пенагенеруючай ўстаноўкі, а таксама ўсе чатыры столітровыя ёмістасці з фрэонам сістэмы ЛАХ (лодкавая, аб'ёмная, хімічная). Акрамя таго, праз 40 хвілін працы падводнікі, як кажуць суразмоўцы выдання, «выдыхалі» ўсе ізалявальныя дыхальныя сродкі. Пасля гэтага яны ўключыліся ў шлангавыя дыхальныя апараты, якія падаюць паветра з балонаў паветра высокага ціску.

Пасля таго як некаторыя падводнікі пачалі губляць прытомнасць, камандзір АС-31 запытаў у камандзіра лодкі-носьбіта дазволу эвакуявацца на носьбіт. Каб дапамагчы ім падняцца з АС-31 у носьбіт, у шлюзавай прыладзе іх сустракалі чацвёра гідранаўтаў з другога экіпажа. У момант падрыхтоўкі экіпажа да эвакуацыі адбыўся выбух, які і забраў жыцці ўсіх чатырнаццаці маракоў. Пазней эксперты ўстанавілі, што выбухнула акумулятарная батарэя.

І тут яшчэ адзін тонкі момант. Выбухнула расійская літый-іённая батарэя, на якія Расія стала пераходзіць пасля 2014 года, калі адмовілася ад надзейных срэбра-цынкавых, якія вырабляліся ва Украіне. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?