Майкл Стыл, былы віцэ-губернатар штата Мерыленд, абраны старшынём Нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі ЗША. Ён стаў першым афраамерыканцам на гэтай пасадзе.

Каб вызначыць лідэра рэспубліканцам спатрэбілася правесці шэсць раўндаў галасавання. За Стыла аддалі галасы 91 з 168 чальцоў камітэта. За ягонага суперніка ў шостым раўндзе Кэтана Доўсана прагаласавалі 77 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?